Чтобы не оказаться в плену у леса
Надышло доўгачаканае для многіх лета. А гэта значыць, што пачынаецца грыбна-ягадны сезон. І ўсё больш людзей цягнецца ў лес. Аднак, на жаль, такія падарожжы маюць і небяспечны бок: пайшоўшы ў лес, некаторыя не могуць самастойна вярнуцца назад.У мінулыя гады на тэрыторыі Астравецкага раёна былі выпадкі, калі людзі прападалі ў лясах. Як правіла, гэта пажылыя ці інваліды, якія не могуць пераадолець вялікія адлегласці, каб выйсці з лесу, а часам дрэнна арыентуюцца на мясцовасці.
Асабліва хацелася б звярнуць увагу на грамадзян, якія псіхічна нездаровыя, або на тых, у каго бываюць правалы ў памяці. Толькі ўвага і клопат родных дапамогуць засцерагчы іх ад няшчаснага выпадку.
Грамадзянам, у якіх пажылыя родзічы накіроўваюцца па грыбы ці ягады ў лес, настойліва раім забяспечыць іх мабільнымі тэлефонамі і ведаць хаця бы прыкладны іх маршрут.
Звяртаем увагу бацькоў на тое, што яны павінны ведаць, з кім іх дзеці ідуць у лес, на вадаём і праводзяць вольны час. У такіх паходах абавязкова, каб непаўналетніх суправаджаў дарослы, бо вядомы выпадкі, калі самастойныя падарожжы дзяцей заканчваліся сумна.
Памятайце, што здароўе і жыццё блізкіх вельмі часта знаходзіцца ў вашых руках. Увага, клопат і кантроль дапамогуць пазбегнуць няшчасных выпадкаў.
-------------------------------------------------------------
Аддзяленне крымінальнага вышуку РАУС.
