Что делать при звуке сирены?
Гук электрасірэн абазначае сігнал “Увага ўсім!”.
Варта запомніць, што гэты сігнал прызначаны не для таго, каб бегчы і хавацца, а заклік да атрымання неабходнай у экстрэмальнай сітуацыі інфармацыі.
Калі вы пачулі гук электрасірэны, то перш за ўсё вам неабходна ўключыць радыёпрыёмнік, радыёкропку або тэлевізар на любым канале. Пасля заканчэння перадачы не трэба адразу адключаць радыё ці тэлевізар, бо інфармацыя, якая перадаецца, увесь час абнаўляецца і ўдакладняецца.
Праслухаўшы інфармацыю аб склаўшайся абстаноўцы і парадку паводзін, выконвайце ўсе рэкамендацыі, акажыце дапамогу нямоглым, дзецям або старым людзям. Пастарайцеся перадаць інфармацыю суседзям – магчыма, яны яе не чулі.
Калі гук электрасірэны застаў вас на працы або на вуліцы, пакіньце свае справы, закончыце тэлефонныя размовы, знайдзіце радыё або тэлевізар і ўважліва праслухайце інфармацыю, якую там перадаюць.
Памятайце: гуку сірэны не трэба баяцца. Не панікуйце – і ўсё будзе добра!
Фота з сайта samlib.ru.