Что делать, если сок борщевика попал на кожу
Баршчэўнік Сасноўскага – высокая расліна, якую звычайна ўпрыгожваюць некалькі суквеццяў-парасонікаў, як шматгаловы іншаземец, адваёўвае сабе месца пад сонцам, нягледзячы на тое, што чалавек ёй аб’явіў бязлітасную вайну. І можна было б прабачыць гэтаму зялёнаму монстру заселеныя лапікі зямлі, калі б не тая неверагодная небяспека, якую нясе ў сабе гэтая расліна.Баршчэўнік Сасноўскага зацвітае і пладаносіць толькі адзін раз у жыцці, а пасля адмірае. Аднак літаральна тут жа эстафету пераймае яго насенне, якое распаўсюджваецца ў геаметрычнай прагрэсіі і вельмі хутка прарастае. Уявіце сабе, якую “карысць” можа прынесці адна расліна, якая дае жыццё тысячам адзінкам насення!
Таму самыя дзейсныя меры барацьбы з баршчэўнікам – гэта яго выкошванне на працягу некалькіх гадоў, неаднаразовае апырскванне ядамі да цвіцення, выкопванне карэння ранняй вясной і знішчэнне суквеццяў, галоўнае – каб насенне расліны не паспела выспець і распаўсюдзіцца.
Важна!
Абавязкова пры знішчэнні баршчэўніка Сасноўскага выкарыстоўвайце сродкі аховы – воданепранікальнае адзенне, пальчаткі. Памятайце пра засцярогу органаў дыхання.
Баршчэўнік утрымлівае ў сваім соку фуракумарыны. Дзейнасць гэтых рэчываў дастаткова добра вывучана: трапляючы на адкрытыя ўчасткі цела, яны выклікаюць сверб і пачырваненне скуры, а праз некалькі гадзін на гэтым месцы з’яўляюцца вялікія пульхіры, якія пры пападанні ў іх інфекцыі ператвараюцца ў гнайнікі. Пасля іх зажыўлення на целе да шасці месяцаў, а часам і на ўсё жыццё, застаюцца цёмныя плямы.
У летні час не пакідайце без нагляду дзяцей і помніце, што небяспека баршчэўніка хаваецца ў тым, што калі своечасова не заўважыць пападанне яго соку на скуру, то потым прадпрымаць што-небудзь можа быць позна.
Алгарытм дзеянняў, калі сок баршчэўніка трапіў на скуру
- Як мага хутчэй прамакніце яго сурвэткай, не разціраючы, і адразу закрыйце пашкоджанае месца некалькімі слаямі тканіны (вопраткай або павязкай).
- Хутчэй накіроўвайцеся дадому.
- Месца дотыку адразу прамыйце вадой з мылам ці з спіртам.
- Хавайце ад сонечнага святла “хворыя” месцы не менш за двое сутак.
- У сур’ёзных выпадках не губляйце час – і звяртайцеся за медыцынскай дапамогай.
Астравецкая райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
