Читатели рассказывают о своих любимых ёлочных украшениях

Здаецца, толькі ўчора мы прынеслі ў дом зялёную прыгажуню, дасталі з антрэсоляў чароўныя скрынкі з ёлачнымі цацкамі і, беражліва даста­ючы іх, успаміналі гісторыі, звязаныя з кожнай. А затым прымацоўвалі да калючых галінак – і дом напаўняўся прадчуваннем свята, казкі, цудаў…

А цяпер ідзе зваротны працэс: цацкі здымаюцца, упакоў­ваюцца, адпраўляюцца на адпачынак да наступнага Новага года.

Але ж тое цяпло, што яны нам дарылі на працягу святаў, успаміны і гісторыі, з імі звязаныя, нікуды не падзеліся! Яны будуць саграваць нас у зімовыя халады і свяціць пуцяводнай каляднай зоркай…

Яны ўсе –любімыя!

Цяжка выбраць любімую ёлачную цацку – яны ўсе любімыя, бо зроблены маімі рукамі... Такія цацкі мяне навучыла рабіць кіраўнік гуртка Марыя Анатольеўна. Здаецца, у мяне прыгожа атрымалася, бо ў кожную я ўлажыла сваю любоў і часцінку душы. Я рабіла іх з радасцю – і мне прыемна, што яны дораць радасць іншым. Мае цацкі цяпер знаходзяцца на выстаўцы ў нашым Доме культуры, а боцік упрыгожвае ёлку ў маёй школе!

Паліна Субач, 9 гадоў, аг. Міхалішкі.

Поделись игрушкою своей

Любимая ёлочная игрушка. Какая она для меня? 

Безусловно, особое место в новогодней коллекции занимают игрушки, которые перешли ко мне по наследству  от моих бабушек. Они – безмолвные свидетели жизни и традиций моих предков. Я их бережно храню, всегда с радостью и благодарностью украшаю ими нашу новогоднюю красавицу.

Но есть ещё одна категория игрушек, которые мне очень дороги. И ценить их я стала сравнительно недавно. Это фетровые ёлочные игрушки, которые я сшила своими руками семь лет назад. Смотрю на мелкие аккуратные стежочки, красивые бусины и не верю, что это моих рук дело.Особенно приятно осознать, что такие игрушки  украшают новогодние ёлки в домах моих друзей, родных и близких! Я с радостью дарила такие игрушки и надеюсь, что когда дорогие мне люди держат их в руках, им передаётся любовь, тепло, забота, которые я вкладывала в своё творчество.

Светлана Станевич.

Прывітанне з дзяцінства 

Гэта было напрыканцы 70-х. 

Набліжаўся Новы Год. Я забрала дачушку з садка, i мы зайшлi ў магазiн прыкупiць што-кольвечы да свята. А там чарга за ёлачнымі цацкамі – тады яны былі ў дэфiцыце, дый каштавалі нятанна. Але дачушка кiнулася ў слёзы: «Хачу цацку!» Грошай у мяне было нягуста, але ўявіла, якая будзе радасць для малой і вырашыла сэканоміць на нечым іншым.

Але ж чарга! Стаяць самае малое гадзіну давядзецца. Я поглядам акінула доўгі хвост: мо, ёсць хто знаёмы?

І тут немалады мужчына, які стаяў з хлопчыкам, па ўсім відаць, з унукам, каля самой касы, выгукнуў: «Дзе ж вы прапалі? Вы ж перада мной займалi? Так і прапусціць сваю чаргу няцяжка». Мы з дачкой «прыклеіліся» да доб­рага дзядзькі. Людзі ў чарзе прамаўчалі: ці то не заўважылі падман, ці то не схацелі псаваць настрой ні сабе, ні нам.

I вось дачка ўжо прыціскае да грудзей яркі прыгожы званочак. Мы выйшлi з магазiна i вырашылi пачакаць мужчыну з хлопчыкам, каб падзякаваць. А вось i яны! Шустры хлопчык  падбег да дачкі i пытаецца: 

– Як цябе завуць?

– Iра, – адказала яна нясмела. 

– О, Iрка! А я Юрка, – засмяяўся хлопчык. 

І звярнуўся да мужчыны:

– Дзеда, а можна, я падару Ірцы свайго мядзведзіка?

– А мы чым ёлку будзем упрыгожваць? – асцярожна спытаў дзядуля.

– А ў нас яшчэ шарыкі ёсць!

– Ну то падары, калі так хочаш, – з усмешкай адказаў дзед. 

Хлопчык дастаў з авоськi шклянога мядзведзіка i пра­цягнуў маёй дачцэ. Яна падзя­кавала i сарамліва апусцiла вочкi… 

Мы пажадалi адзiн аднаму шчаслiвага Новага года i разышлiся. Як аказалася, назаўсёды: больш ніколі не сустрэлiся. 

Але той мядзведзік заўсёды вісеў на ёлцы побач з купленым тады званочкам. І нават цяпер, праз дзесяцiгоддзi, ён нагадвае дачцэ пра дзяцiнства, а мне – пра маладыя гады.  Дачка захоўвае гэтыя ёлачныя цацкі як сімвал бескарыслівай дабрыні, якая нічога не патрабуе ўзамен. 

Рэгіна Дрэма.

Подарки бабушки Наташи

Вот какую историю про новую семейную традицию рассказала Валентина Волк-Леонович:

– Когда родился наш старший сын Андрюша, бабушка Наташа на первый его Новый подарила ёлочную игрушку ручной работы – красивого филина с книгой. И сопроводила подарок письмом: «Андрюшенька! Твоя бабушка Наташа начинает новую традицию в нашей семье. Каждый Новый год я буду дарить тебе ёлочную игрушку. (…) Я не знаю, какое количество я успею тебе подарить, но попрошу твоих родителей передать их тебе на твоё 18-летие (а, даст Бог, и сама передам). Это твоя первая игрушка за 2019 год».

С тех пор в коллекции Андрюши каждый год появляется новая ёлочная игрушка – теперь их пять.

А когда родился Ромка, бабушка Наташа стала дарить по ёлочной игрушке каждому из внуков. У Ромки их пока три.

Перед Новым годом мальчики наряжают ёлку своими игрушками – они хорошо знают, где чья. И что это – подарки бабушки Наташи.

Текст: Нина Рыбик
Фото: из архива героев