Чистые руки сберегут здоровье

мойте рукиКожны год пад такім дэвізам у свеце праходзіць Дзень чыстых рук, які ў 2008 годзе зацвердзілі Генеральная Асамблея АА Н сумесна з Дзіцячым фондам ЮНІСЕФ і Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

З самага дзяцінства мы прывучаем дзяцей да элементарных норм асабістай гігіены: чысціць зубы, прычэсвацца і абавязкова мыць рукі з мылам, пры гэтым не толькі раніцай і вечарам, але перад прыняццем ежы, пасля таго, як вярнуліся з вуліцы, пасля туалета… І тлумачым, што, калі гэтага не рабіць, у маленькім арганізме паселяцца брудныя, агідныя і вельмі шкодныя мікробы. Вельмі важна, каб дарослыя пры гэтым і самі не забывалі пра санітарныя нормы і вучылі гэтаму дзяцей на ўласным прыкладзе. Каб больш акцэнтаваць увагу на гэтай праблеме, і было вырашана кожны год праводзіць Дзень чыстых рук.
Падчас гэтага дня спецыялісты нагадваюць дзецям і дарослым, як важна мыць рукі з мылам. Гэта простая працэдура можа засцерагчы ад мноства хвароб: гепатыту, дызентэрыі, вострых рэспіраторных захворванняў і іншых інфекцый. Асабліва старанна трэба мыць рукі пасля таго, як вынеслі смецце, пасля кантакту з жывёламі, брудным абуткам ці анучай, грашамі, а таксама заўсёды, калі рукі запэцканыя ці непрыемна пахнуць.
Памятайце: важна не толькі добра вымыць рукі з мылам, але і старанна высушыць іх пасля. Справа ў тым, што вільготныя рукі пераносяць куды больш бактэрый і вірусаў, чым сухія. Найбольш эфектыўны спосаб для гэтага – выкарыстанне папяровых ручнікоў.
Выконвайце гэтыя няхітрыя правілы, старанна мыйце рукі з мылам – і ваш арганізм аддзячыць добрым здароўем.

------------------------------------------------------
Ганна Пашук, галоўны ўрач райЦГЭ.