Чем угрожает насвай?

Яго памылкова лічаць легальным і бясшкодным. А той лёгкі дурман, што ён выклікае – дзіцячымі забавамі, і не больш. На самой справе ўсё больш сур’ёзна і небяспечна. Бо ўжыванне насваю можа прывесці да самых трагічных вынікаў.


Насвай – псіхатропны прадукт, які ўтрымлівае нікацін і ўяўляе сабой маленькія бура-зялёныя шарыкі з непрыемным пахам і смакам. Вырабляецца ён у хатніх умовах. Асноўнымі інгрэдыентамі насваю з’яўляюцца махорка ці тытунь і іншыя шкодныя для здароўя рэчывы: гашаная вапна, попел, вярблюжы кізяк ці курыны памёт, клей, тытунёвы пыл. Па меркаванні спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя Беларусі, насвай негатыўна ўплывае на псіхічнае развіццё, пагаршае памяць, а яго рэгулярнае ўжыванне выклікае прывыканне, што можа выклікаць пераход да ўжывання наркотыкаў і псіхатропных рэчываў.
Самыя вялікія прыхільнікі гэтага “легальнага, лёгкага і таннага наркотыка” – 13-15-гадовыя падлеткі. Нярэдка ні самі дзеці, ні іх бацькі, ні педагогі не ведаюць, чым пагражае захапленне і ўжыванне насваю і якія меры трэба прымаць. Адкрыты гандаль гэтым прадуктам у грамадскіх месцах выклікае справядлівае абурэнне грамадзян, якія звяртаюцца ў міліцыю са шматлікімі скаргамі.
У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Беларусі ад 24.09.2009 №11забаронена вытворчасць і абарот некурыльных тытунёвых вырабаў, прызначаных для смактання. Парушэнне гэтай забароны караецца адміністрацыйнай адказнасцю (ч.2 арт. 12.7 КоАП Беларусі) у выглядзе штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.


--------------------------------
Уладзімір МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта amic.ru.