Главная→Новости→Новости→Чарговае заданне конкурсу “Сваё, астравецкае” : што аб’ядноўвае гэтыя будынкі?
Чарговае заданне конкурсу “Сваё, астравецкае” : што аб’ядноўвае гэтыя будынкі?
Чарговае заданне конкурсу, нам здаецца, будзе не вельмі складаным. Прынамсі, пастаянныя жыхары Астраўца павінны ведаць, што аб’ядноўвае гэтыя чатыры будынкі. Той факт, што два з іх ужо знесены (на месцы аднаго пабудаваны фірменны магазін завода «Крышталь», другі знаходзіўся насупраць ККЗ «Кастрычнік», каля сённяшняй цырульні «Таццяна»), два перажылі істотную рэканструкцыю), думаецца, не павінны стаць перашкодай. І якога яшчэ будынка не хапае ў гэтым лагічным радзе?
Чакаем вашых падрабязных, а галоўнае – правільных адказаў да 18 мая на звычайную (Астравец, вул. Энгельса, 2А) ці электронную (ostrov_red@ostrovets.by) пошты рэдакцыі.