Чаму з будаўніцтвам комплексу ў Кярнянах пашанцавала мясцовым жыхарам
На старонках «АП» неаднойчы расказвалі пра будаўніцтва ў Кярнянах малочна-таварнага комплексу. Ад гэтага выйграе не толькі КСУП «Гудагай», як і сельская гаспадарка раёна ў цэлым, але і мясцовыя жыхары.
Кярняны з суседнімі Чэрнішкамі злучае гравійная дарога, якую часта размывала пасля праліўных дажджоў ля става. Некалькі месяцаў назад на ўчастку працягласцю каля кіламетра паклалі асфальт.
Тэмай нумар адзін, якую абмяркоўвалі літаральна на кожным кроку, сталі снегапады, адпаведна, і стан дарожнага пакрыцця. Як і ў мінулым годзе, сёлета ўчастак праз Кярняны ад комплексу да выезду на дарогу Р48, своечасова пачышчаны намаганнямі супрацоўнікаў ДРБУ-59 і КСУП «Гудагай», чаго не скажаш пра трасу на Астравец…
Старшыня Варнянскага сельвыканкама Аляксандр Вярбовіч паведаміў, што пытанне з ачысткай дарог ад снегу ў межах сельсавета знята – у некаторыя населеныя пункты тэхніка дайшла хутчэй, жыхарам аддаленых вёсак давялося пачакаць.
