Чаму пацяплела ў Рытанскай школе

Отопление в Екатеринбурге начнут подавать с 14 сентябряАдно з асноўных пытанняў, што хвалюе людзей у асенне-зімовы перыяд: ці цёпла ў дамах, кватэрах, офісах. 

Вучні і настаўнікі Рытанскай школы адказваюць на гэтае пытанне радасна: так! І дадаюць: нашмат цяплей, чым было ў мінулыя гады. 

Уся справа ў пераводзе рытанскай кацельні з дроў на паліўныя пялеты. 

Але, напэўна, больш дарагое паліва адмоўна адбілася на эканамічным стане уладальнікаў кацельні?

З гэтым пытаннем мы звярнуліся да галоўнага інжынера РУП ЖКГ Валерыя Грышкевіча.

– Наадварот: перавод невялікіх вясковых кацельняў на паліўныя пялеты, нягледзячы на большы іх кошт у параўнанні з дрывамі, дазволіў знізіць сабекошт гігакалорыі цяпла ў разы, – патлумачыў Валерый Станіслававіч. – У невялікіх вёс­ках, дзе мала спажыўцоў ад цэнтральнай кацельні, кошт цяпла для нас, яго вытворцаў, неапраўдана высокі. У той жа Рытані кацельня ацяпляе толькі школу – і пры гэтым нам трэба было трымаць некалькі качагараў. Заработная плата ў сабекошце гігакалорыі цяпла  складала да 70%. Перавод кацельні на пялеты і, адпаведна, на работу ў аўтаматычным рэжыме і эканомія сродкаў на заработную плату дазволіць знізіць сабекошт цяпла і палепшыць эканоміку прадпрыемства. 

Па словах галоўнага інжынера, рытанская кацельня не адзіная, якая ў гэтым ацяпляльным сезоне будзе працаваць у новым рэжыме. На паліўныя пялеты пераведзены таксама кацельні ў Падольцах, Кямелішках, Спондах, на газ – у Гервятах.

Трэба думаць, новаўвядзенне дапаможа забіць двух зайцоў: у школах і ў іншых спажыўцоў пацяплее, а расходы камунальнікаў зменшацца.

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Нина Рыбик
Фото: из интернета