Чаму многія галасуюць датэрмінова, расказалі выбаршчыкі астравецкага ўчастка №1

На выбарчым участку №1 у СШ №1 шматлюдна з пачатку датэрміновага галасавання. Людзі прыходзяць і паасобку, і сем’ямі. У астраўчан карэспандэнт пацікавіўся, чаму вырашылі прагаласаваць датэрмінова.

Людміла Малышка:


– Вызначылася даўно, таму вырашыла не цягнуць да нядзелі. Тым больш у выхадны запланавала паехаць на вёску. Многія знаёмыя і калегі таксама прагаласавалі датэрмінова.

Вікторыя і Дзмітрый Якімовічы з сынам Давідам


Вікторыя:

 – І гэта яшчэ не ўся наша сям’я: двое дзетак у садку. (Усміхаецца.) Стараемся на выбары хадзіць разам. Мой голас – за далейшае развіццё і ўпэўненае заўтра.

Дзмітрый:

– Нават не чакаў, што з першых хвілін датэрміновага галасавання на ўчастку сабярэцца столькі людзей. Камісія хутка спраўляецца са сваімі абавязкамі. Лічу, што удзельнічаць у выбарах – гэта не проста права, а абавязак. Разам мы выбіраем накірунак, па якім будзе рухацца наша краіна і грамадства на працягу наступных 5-ці гадоў. 


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич