Чацвёрты тур чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях пройдзе 16 красавіка
Паважаныя інтэлектуалы! Чарговы, чацвёрты тур раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях адбудзецца па традыцыі ў трэці панядзелак месяца – гэта значыць, 16 красавіка. Час і месца сустрэчы ранейшыя – Дом культуры “Галактыка”, 17.30.Пасля трэцяга туру ў некаторых інтэлектуалаў узніклі пытанні па методыцы падліку вынікаў некалькіх тураў. Таму сёння мы дадаткова змяшчаем Палажэнне аб правядзенні 2-га раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях, а таксама табліцу з вынікамі трох тураў – чытайце 3-ю старонку газеты.