Централизованное тестирование в Беларуси пройдет с 14 по 27 июня 2015 года
Гарачая пара пачалася для адзінаццацікласнікаў і іх бацькоў, калі неабходна паспець зрабіць тысячу спраў. Першая і галоўная з іх – як мага больш паспяхова здаць цэнтралізаванае тэсціраванне. Цэнтралізаванае тэсціраванне ў бягучым годзе пройдзе з 14 па 27 чэрвеня. Пачнецца яно 14 чэрвеня з беларускай мовы, 15 чэрвеня абітурыентаў чакае іспыт па рускай мове, 17 чэрвеня яны будуць здаваць грамадазнаўства, 19 чэрвеня – тэсты па біялогіі, 20 – матэматыцы, 22 – па гісторыі Беларусі, 23 – хіміі, 24 – фізіцы, 25 – замежнай мове і 27 – па сусветнай гісторыі і геаграфіі. Пачатак тэсціравання – у 11.00. Для ўдзелу ў тэсціраванні абітурыент павінен мець пашпарт, пропуск і ручку з гелевым чорным стрыжнем.
Для тых, хто па ўважлівай прычыне не зможа прыняць удзел у тэсціраванні ў асноўны дзень, вызначаны рэзервовы – 2 ліпеня. Зарэгістравацца на яго можна будзе 27 чэрвеня з 9.00 да 19.00 і 28 чэрвеня з 9.00 да 18.00 у г. Гродна (вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 101) і ў Мінску ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (пр. Незалежнасці, 4). Прайсці тэсціраванне ў рэзервовы дзень, у адрозненне ад асноўных, можна будзе толькі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4).
Нагадваем, што па ўсіх арганізацыйных і спрэчных пытаннях, а таксама для ўнясення прапаноў па ўдасканаленню ўступных іспытаў можна звярнуцца на “Гарачую лінію” ў камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці па тэлефонах 8-0152-74-31-42, 8-0152-72-19-30, у г. Ліда 8-0154-55-01-40, а таксама ва ўпраўленне адукацыі аблвыканкама 8-0152-77-04-21.
Падрыхтавала Алена СВЕТЛАЯ.
