Цікава і змястоўна прайшоў у СВК “Міхалішкі” дзень інфармавання насельніцтва

3

Тэмай дня інфармавання стала “Ахова здароўя Гродзеншчыны: стан, праблемы, перспектывы”.


На пытанні спецыялістаў гаспадаркі і мясцовага сельскага Савета, якія сабраліся ў актавай зале праўлення СВК, адказваў урач агульнай практыкі Варнянскай амбулаторыі Валянцін Сцяпанавіч Твёрды. Прысутных цікавілі самыя розныя аспекты медыцынскага абслугоўвання: як патрапіць на абследаванне ў Смаргонскую паліклініку; які парадак аказання медыцынскай дапамогі існуе ў адносінах да чалавека, прапісанага ў іншым раёне; куды неабходна звярнуцца, каб атрымаць бясплатныя лекі для бацькі-інваліда і г.д. На ўсе пытанні Валянцін Сцяпанавіч адказаў максімальна поўна.
Намеснік старшыні СВК “Міхалішкі” па ідэалагічнай рабоце Яніна Вітольдаўна Чаплінская зрабіла невялікі даклад аб стане аховы здароўя на Астравеччыне, засяродзіўшы ўвагу прысутных на параўнанні асноўных паказчыкаў медыцынскага абслугоўвання за апошнія два гады.


Святлана ЧАСНОЙЦЬ, галоўны эканаміст СВК “Міхалішкі”.