Быстро поедешь - медленно понесут

1
Асноўным крытэрыем культуры ваджэння з’яўляецца рэгуляванне хуткасці, устаноўленай правіламі дарожнага руху. Кожны паважаючы сябе і калег па рулю вадзіцель павінен абавязкова іх выконваць.

Перавышэнне хуткасці нельга растлумачыць, як некаторыя іншыя парушэнні, выпадковасцю ці  хвіліннай  няўважлівасцю.  Нават  нягледзячы на спідометр, вадзіцель цудоўна адчувае, наколькі хутка ён едзе. Значыць, перавышаючы  хуткасць,  дапускае  свядомае  парушэнне. Менавіта так расцэньваюць падобныя дзеянні супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і строга караюць ліхачоў.А за паўторнае на працягу года парушэнне хуткасці больш, чым на 20 кіламетраў у гадзіну, вадзіцель пазбаўляецца правоў.
Хуткасць, вышэйшая за дазволеную норму, не дае практычна ніякага выйгрышу ў часе, але павялічвае  нервовае  напружанне  вадзіцеля, якое  ў  выніку  можа  прывесці  да  дарожна-транспартнага здарэння. І тады ўсё будзе залежаць  ад  майстэрства  вадзіцеля  знайсці правільнае рашэнне ў экстрэмальнай сітуацыі. Таму выбірайце хуткасць, пры якой не будзеце парушаць хуткасны рэжым і адчуваць сябе за рулём упэўнена і бяспечна.


_________________________


У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.


Фота з сайта realby.net.