Бусел без гнязда не застанецца

У адным з нумароў газеты («АП» №3 ад 3 студзеня) чытачка разважала пра тое, што не дае ёй спакою: разбураныя гнёзды буслоў на адной з апор лініі элект­раперадачы непадалёк раёна электрычных сетак. Ці могуць гэтыя птушкі, якія сімвалізуюць шчасце і дабрабыт, атрымаць на сваім звыклым месцы пастаянную «прапіску», цікавілася жанчына. Не толькі астраўчанку турбуе гэтае пытанне – трымаюць яго на кантролі і энергетыкі.

Так, як адзначыў начальнік Астравецкага РЭС Алег Калеснік, у 2024 годзе скончылі рэканструкцыю падстанцыі «Астравец»: замянілі старое абсталяванне на новае, а таксама некаторыя апоры лініі электраперадачы – на адной з іх і гняздзіліся буслы.

Трэба адзначыць, што такія гнездаванні птушак вельмі небяспечныя і могуць прывесці да аварыйнай сітуацыі, нават адключэння электрычнасці. Аднак, каб буслы не засталіся без «хаткі», РЭС падрыхтаваў 25 платформ для іх гнездавання, якія ўстановяць у бяспечных для птушак і абсталявання электрасетак месцах як толькі ўсталюецца спрыяльнае надвор‘е.

І няхай буслы на Радзіму ляцяць.

Фото minenergo.gov.by

Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Ольга Хотянович