Булочные изделия островецких хлебопёков победили в престижном конкурсе
Падведзены вынікі конкурсу-дэгустацыі “ГУСТ” на лепшы прадукт года, у якім прынялі ўдзел буйныя прадпрыемствы з усёй рэспублікі. Астравецкі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства стаў пераможцам у намінацыі “Булачныя вырабы” па двух найменнях.
Падчас дэгустацыі эксперты прааналізавалі арганалептычныя паказчыкі прадукцыі (смак, колер, пах, выгляд на разрэзе і інш.), адпаведнасць маркіроўкі дзяржаўнаму стандарту, удзялілі пільную ўвагу ўпакоўцы. Важна падкрэсліць, што ўся прадукцыя была закадзіравана, і спецыялісты не ведалі, прадукт якога вытворцы яны даследуюць.
У выніку Астравецкі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства стаў пераможцам у намінацыі “Булачныя вырабы” за рулет “Цётачкін” і за кекс “Смачны” і атрымаў дыплом пераможцы і права выкарыстоўваць эмблему конкурсу “ГУСТ” у рэкламных цэлях і на ўпакоўцы прадукцыі.
Перамога ў такім прэстыжным конкурсе – у многім заслуга тэхнолага Таццяны Іванаўны Яцэвіч і спецыяліста па якасці Святланы Іванаўны Рашэтнік, якія пастаянна працуюць над паляпшэннем якасці выпускаемай прадукцыі, асваеннем новых распрацовак і тэхналогій.
Віншуем з перамогай!
Вольга ШОЎКУН, фота аўтара.
