Будет беспроводная связь
На электронную пошту рэдакцыі газеты «Астравецкая праўда» звярнуўся Максім Лукша, які цікавіўся: калі будуць праводзіць кабель у вёску Караняты?За адказам на пытанне мы звярнуліся ў раённы вузел электрасувязі – і вось што даведаліся.
Паколькі вёска Караняты размешчана на адлегласці 6,5 кіламетраў ад АТС «Падольцы», то прадставіць паслугі па падключэнні ByFly немагчыма. Аднак для тэлефанізацыі дамоў і кватэр у вёсках, аддаленных ад АТС, прадстаўляецца паслуга па тэхналогіі GSM, так званая бесправадная сувязь.
Для гэтага неабходна звярнуцца ў сервісны цэнтр Астравецкага раённага вузла электрасувязі – тут не толькі ўсё растлумачаць, але и змогуць падключыць вас да сусветнай павуціны.
