Будьте осторожны: тонкий лёд!

Не толькі летам, але і зімой многіх цягне да рэк і вадаёмаў. Іх ледзяная паверхня прыносіць людзям шмат задавальнення і стварае добры настрой. І ў той жа час утойвае ў сабе вялікую небяспеку для жыцця і здароўя. На жаль, штогод з надыходам халадоў адбываюцца няшчасныя выпадкі, калі на дрэнна замерзшых рэках ці азёрах людзі правальваюцца пад лёд.

Як толькі надыходзяць першыя маразы, на рэках, азёрах і вадаёмах з’яўляецца тоненькі лёд. Аднак ён вельмі абманлівы і небяспечны. Перш чым ступаць на такі лёд, трэба праверыць, ці дастаткова ён трывалы для гэтага. Выхадзіць на лёд у пачатку зімы можна толькі ў сухое марознае надвор’е. Пры адлізе, нават кароткачасовай, гэтага рабіць нельга. У гэты час нават тоўсты лёд становіцца рыхлым і нетрывалым.
Няшчасныя выпадкі на лёдзе адбываюцца галоўным чынам з-за спешкі, неасцярожнасці, а часам і зусім непатрэбнага ліхацтва.
Пераходзіць вадаёмы можна толькі ў правераных і спецыяльна абазначаных для гэтага месцах. Нельга катацца на каньках, санках і хадзіць на лыжах па яшчэ нямоцным лёдзе і там, дзе ёсць участкі з хуткім цячэннем.
Для папярэджання няшчасных выпадкаў рэкамендуецца запомніць бяспечную таўшчыню лёду для людзей і транспарту: 5-7 см – для аднаго пешахода, 10-12см – для групы людзей і не менш 25 см для легкавых машын.
Калі чалавек праваліўся пад лёд, а дапамагчы няма каму, яму неабходна, стараючыся захаваць спакой, шырока раскінуць рукі і палажыць іх на лёд, каб утрымацца на паверхні. Затым спакойна, без рэзкіх рухаў пастарацца выбрацца на трывалы лёд, пасля чаго, лежачы на спіне і адпіхваючыся нагамі, накіроўвацца да берага.
Калі ж вы ўбачылі, што чалавек праваліўся пад лёд, набліжайцеся да яго паўзком, асцярожна падайце дошку, лесвіцу, вяроўку ці звязанае адзенне. Калі пацярпеўшы моцна ўхопіцца за пададзены прадмет, выцягніце яго на трывалы лёд і акажыце першую медыцынскую дапамогу. А пасля як мага хутчэй дастаўце ў цёплае памяшканне, пераапраніце ва ўсё сухое, добра ўхутайце і дайце выпіць гарачай гарбаты ці кавы. Вельмі карыснай у такім выпадку будзе цёплая ванна (+37-38 градусаў).
Пры неабходнасці выклікайце ўрача або дастаўце пацярпеўшых у бальніцу.


Астравецкая раённая арганізацыя ТВВАД.


Фота з сайта old.priamurka.ru.