Будьте осторожны на железной дороге
Папярэджанне няшчасных выпадкаў, траўматызму і гібелі людзей на аб’ектах чыгуначнага транспарту – адна з задач, якія стаяць перад супрацоўнікамі Лідскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце.Каб папярэдзіць дарожна-транспартныя здарэнні, няшчасныя выпадкі, траўматызм і гібель людзей на чыгуначных аб’ектах, напрыканцы кастрычніка 2013 года на тэрыторыі аператыўнага абслугоўвання Лідскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце прайшла спецыяльная аперацыя «Бяспека» пад назвай «Стоп – няверны крок!»
Так, за мінулы год на тэрыторыі аператыўнага абслугоўвання Лідскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце было зарэгістравана 7 выпадкаў траўмавання людзей. На жаль, пяцёра з іх – уключаючы аднаго непаўналетняга – загінулі.
У 2013 годзе зарэгістраваны два выпадкі траўміравання людзей, адзін з якіх закончыўся смерцю пацярпеўшага.
Як паказвае расследаванне няшчасных выпадкаў, асноўнымі прычынамі траўмавання людзей на чыгунцы з’яўляецца іх няўважлівасць, паспешлівасць, а часам нават няведанне простых правіл паводзін на аб’ектах чыгункі.
Падчас акцыі супрацоўнікі Лідскага аддзела ўнутраных спраў сумесна са стралкамі СК і членамі дабравольнай дружыны сустрэліся з пасажырамі, правялі гутаркі аб правілах паводзін на чыгуначным транспарце і ўручылі ім лістоўкі прафілактычнага характару.
Чыгучначная дарога – гэта зона павышанай бяспекі, якая патрабуе асаблівай уважлівасці і выканання ўстаноўленых правіл. Таму, каб захаваць жыццё сабе і сваім родным, будзьце пільнымі і асцярожнымі!
--------------------------------------------------
І. РУЛЬКО, участковы інспектар ІСН Лідскага АУС на транспарце.
Фота з сайта allnews.org.ua.
