Будьте осторожны на дороге!

Нядаўна мы паведамлялі пра аварыю, якая забрала чалавечае жыццё. І папярэджвалі ўсіх вадзіцеляў быць уважлівымі і асцярожнымі на дарозе, асабліва на гравійцы. Аднак прайшло літаральна некалькі дзён – і яшчэ адно дарожна-транспартнае здарэнне, якое адбылося 24 жніўня каля 15.30 менавіта на гравійным участку аўтадарогі Падольцы – Вялікія Свіраны. На шчасце, абышлося без ахвяр.

Вадзіцель, жыхар вёскі Дудка, праязджаючы на аўтамабілі “Пежо” непадалёк ад сваёй вёскі, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва. У выніку гэтага сутыкнення пасажырка з Маляў, якая знаходзілася на пярэднім сядзенні, атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні. Вадзіцель абышоўся больш лёгкімі траўмамі, але абодва пацярпеўшыя былі дастаўлены ў Астравецкую цэнтральную раённую бальніцу.
Яшчэ раз хочацца нагадаць вадзіцелям: будзьце ўважлівымі і асцярожнымі на любой дарозе, выбірайце правільную хуткасць, прышпільвайцеся рамянямі бяспекі і не забывайце пра правілы дарожнага руху. Маленькая памылка можа каштаваць вельмі дорага.


-----------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.