Будьте в курсе: на улицах Островца перекроют движение


Дзяржаўтаінспекцыя паведамляе, што ў сувязі з правядзеннем рэгіянальнай выставы-кірмашу “Паўночны вектар Гродзеншчыны-2012” і Міжнароднага эканамічнага форума “Новыя магчымасці і перспектывы супрацоўніцтва”



з 14 гадзін 7 верасня да 1 гадзіны ночы 9 верасня

БУДЗЕ ЗАБАРОНЕНЫ РУХ

па вуліцы Карла Маркса ад будынка райвыканкама да ўезду ў лесапарк. Усе выезды з прылеглых вуліц, якія вядуць на вуліцу Карла Маркса, таксама будуць перакрыты.


У гэтыя дні для тэхналагічнага транспарту ўдзельнікаў выставы БУДУЦЬ АРГАНІЗАВАНЫ СТАЯНКІ на тэрыторыях РУП ЖКГ, МПМК-158, аўтапарка №4 і лясгаса.


А ўсе госці горада і жыхары раёна змогуць пакінуць свае транспартныя сродкі на аўтастаянках каля касцёла святых Космы і Даміяна, насупраць рынка, на стаянках па вуліцы Савецкай каля магазіна “Забота”.