Бруснику можно будет собирать с 22 августа, клюкву - с 5 сентября

Аблвыканкамам на тэрыторыі Гродзеншчыны ўстаноўлены тэрміны збору, закупкі і нарыхтоўкі дзікарослых ягад: брусніцы можна збіраць з 22 жніўня, а журавіны – з 5 верасня.
Як паказвае практыка, штогод знаходзяцца людзі, якія збіраюць няспелыя ягады, нягледзячы на ўсе забароны.
За парушэнне тэрмінаў збору брусніц і журавін прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і штраф да 20 базавых велічынь.
Таксама парушальнікам давядзецца кампенсаваць нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду і кошт сабраных ягад – а гэта 2,2 базавых велічыні за кожны кілаграм.
“Тэлефон даверу” 8(01592)3-26-74.
ВАЖНА!
Паляванне дазваляецца ў светлы час сутак
Сяргей ГАРБАЦЕНКА, начальнік Смаргонскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
