БРСМ ждёт ваших предложений
Другі этап рэспубліканскага праекта БРСМ “100 ідэй для Беларусі” распачаўся ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны.
Калі ў вас ёсць цікавыя задумкі, крэатыўныя ідэі, планы і распрацоўкі па самых розных накірунках – архітэктура, будаўніцтва, экалогія, кулінарыя, інжынерыя і іншыя, можаце смела ўдзельнічаць у праекце. Для гэтага трэба пісьмова расказаць пра сваю ідэю, скласці невялікі яе план і распрацоўку – і кінуць у спецыяльную скрынку “100 ідэй для Беларусі”, якія будуць устаноўлены ва ўсіх школах раёна.
Калі вы па нейкіх прычынах не хочаце прадаставіць свае творчыя планы ў школе, іх можна даслаць у райкам БРСМ на электронную пошту ostrovets.brsm@mail.ru.
Дарэчы, на гэты праект ужо адгукнуліся і прадаставілі праекты вучні Варнянскага НПК, якім у гэтым дапамагала іх кіраўнік А.І. Юркойць.
Такім чынам, бярыце прыклад з варнянцаў і прысылайце свае ідэі.
Марына МАЦКЕВІЧ.