Борьба с незаконной миграцией - задача не только правоохранительных органов, но и всего общества

Рэспубліка Беларусь мяжуе з пяццю дзяржавамі, у тым ліку, членамі Еўрасаюза. Гэтым яна і прываблівае грамадзян, якія імкнуцца незаконным шляхам пранікнуць у краіны Еўропы. Менавіта таму праблеме незаконнай міграцыі і яе прафілактыцы ў нашай краіне надаецца значная ўвага.

Праваахоўныя органы на сённяшні дзень выдзелілі ўнутраныя і знешнія фактары, якія з’яўляюцца асноўнымі прычынамі незаконнай міграцыі як у Беларусь, так і праз яе тэрыторыю. Да іх адносяцца адсутнасць аховы дзяржаўнай мяжы ва ўсходнім накірунку, магчымасць свабодна, без візы, перамяшчацца грамадзянам дзяржаў-удзельніц Садружнасці незалежных дзяржаў і Грузіі, адносна добрыя эканамічныя і сацыяльныя ўмовы ў рэспубліцы, нестабільнасць палітычнай і сацыяльна-эканамічнай абстаноўкі ў краінах мігрантаў, актыўная злачынная дзейнасць арганізатараў незаконнай міграцыі.
Праваахоўнымі органамі сумесна з іншымі службамі пастаянна праводзяцца мерапрыемствы па выяўленню незаконных мігрантаў.
Так, на працягу бягучага года за парушэнне міграцыйнага заканадаўства 1652 «госці» былі вывезены за межы дзяржавы, былі выяўлены 6 асоб, якія знаходзіліся ў міждзяржаўным вышуку, узбуджана 5 крымінальных спраў за арганізацыю незаконнай міграцыі.
Тэрыторыя Беларусі па-ранейшаму разглядаецца міжнароднымі крымінальнымі структурамі ў якасці адной са складаючай у сусветнай сетцы каналаў незаконнай міграцыі, якая ахоплівае краіны ўзнікнення нелегалаў, «транзітныя» тэрыторыі і развітыя краіны ЕС.
Акрамя таго, адзначаецца штогадовы рост колькасці затрымання асоб, якія спрабуюць перайсці дзяржаўную мяжу Беларусі па фальшывых або чужых дакументах. Захоўваецца актыўнасць патоку незаконнага пранікнення праз мяжу грамадзянамі Грузіі, Арменіі, Нігерыі, Афганістана, Пакістана, Конга, Шры-Ланкі, якія спрабуюць праз тэрыторыю Беларусі трапіць у краіны Еўрасаюза. У цэлым, меры, якія прымаюцца зараз кампетэнтнымі органамі Беларусі па процідзеянню арганізаванай незаконнай міграцыі і звязанай з ёй незаконнай дзейнасцю, забяспечваюць не толькі эфектыўны кантроль за міграцыйнымі патокамі, але і стабільную сітуацыю, звязаную са знаходжаннем мігрантаў у Беларусі.
Значная ўвага таксама надаецца крымінагеннай абстаноўцы і ўплыву мігрантаў на яе фарміраванне, бо як законныя, так і незаконныя мігранты, на жаль, здзяйсняюць на тэрыторыі Беларусі злачынствы і правапарушэнні. Улік і аналіз іх дазваляюць своечасова прымяняць прафілактычныя меры, накіраваныя на іх зніжэнне. І такія мерапрыемствы даюць станоўчы вынік – колькасць злачынстваў, здзейсненых мігрантамі, зніжаецца.
Так, за 9 месяцаў гэтага года ўзровень злачыннасці на сто тысяч насельніцтва рэспублікі склаў 764 злачынствы, з іх толькі 14 здзейснілі «госці» з іншых краін.
Неабходна адзначыць, што павышэнне эфектыўнасці супрацьдзеяння незаконнай міграцыі – задача не толькі праваахоўных органаў, але і ўсяго грамадства. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам дасягнуць найбольшых вынікаў у барацьбе з нелегаламі. Таму, калі вы заўважылі грамадзян-замежнікаў, якія сваім выглядам або паводзінамі выклікаюць падазрэнні, не будзьце абыякавымі і паведаміце ў міліцыю.


--------------------------
Віталь НАВУМЧЫК, начальнік аддзела па міграцыі Дэпартаменту па грамадзянству і міграцыі МУС РБ.


Фота з сайта news.rambler.ru.