Больше всех в аварии пострадали дети
Сумна скончылася для сям’і падарожжа на аўтамабілі ў панядзелак… Аў Дзяржаўтаінспекцыі Астравецкага раёна было зафіксавана яшчэ адно дарожна-транспартнае здарэнне.24 чэрвеня на перакрыжаванні дарог Міхалішкі – Альхоўка – Хацілкі і Лынтупы – Свір – Смаргонь адбылася аварыя. Жыхар раёна, выязджаючы на грузавой аўтамашыне на перакрыжаванне, не ўступіў дарогу легкавому аўтамабілю, які ехаў па галоўнай дарозе. У выніку грузавік урэзаўся ў легкавушку, дзе ехала цэлая сям’я: тата, мама і тры дзяўчынкі 1998, 2003 і 2007 гадоў нараджэння. Усе атрымалі сур’ёзныя цялесныя пашкоджанні. На жаль, больш за ўсіх пацярпелі дзеці.
Такіх сур’ёзных наступстваў здарэння можна было б пазбегнуць, калі б дзеці былі прышпілены рамянямі бяспекі. Таму, паважаныя бацькі, памятайце, што на дарозе можа здарыцца рознае, нават самае непрадказальнае і пастарайцеся рабіць усё магчымае для бяспекі сваіх дзяцей.
--------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.
Фота з сайта 99-yurist.ru.
