Благотворительная ярмарка в Кемелишках

1

Штогод у Кямелішкаўскім НПК перад Калядамі праходзіць дабрачынны кірмаш. Сёлета ён прайшоў у рамках акцыі «Дзеці – дзецям».


У ім удзельнічалі ўсе вучні школы. Кожны клас прынёс садавіну і агародніну, выпечку, дамашнія нарыхтоўкі, зробленыя рукамі мам, бабуль і саміх рабят. Кожнаму хацелася ўнесці ў класную скарбонку хаця б невялікі заробак.
Пакупнікамі на кірмашы былі не толькі школьнікі, але і іх бацькі і настаўнікі. Дзеці з задавальненнем прымяралі на сябе новыя ролі – прадаўцоў і пакупнікоў.
Самымі актыўнымі ўдзельнікамі кірмашу сталі першакласнікі. Яны са сваім класным кіраўніком не толькі прыгожа аформілі свой гандлёвы рад, але і здалі найбольшую выручку.
На заробленыя грошы мы набудзем падарункі для дзяцей-сірот. Так мы хочам падзяліцца часцінкай цеплыні з тымі, каму яна патрэбна.


--------------------------------------------------
Павел ВАШКЕВІЧ, вучань 7 класа
Кямелішкаўскага НПК.