Благодарственные письма ко Дню матери получили островецкие женщины, чьи сыновья добросовестно отдают долг Родине
У Дзень маці, на жаль, не ўсе сыны змаглі асабіста павіншаваць сваіх матуль – многія з іх зараз аддаюць доўг Радзіме. Але сваёй службай яны даказваюць, што ў любую хвіліну гатовы абараніць сваіх маці і сваю Айчыну.Сёлета ў ваенкамат напярэдадні Дня маці прыйшлі падзячныя лісты з розных ваенных часцей нашай краіны.
Удзячныя словы ад камандзіраў і павагу ад саслужыўцаў атрымалі радавыя ваеннаслужачыя ваенна-паветраных сіл і войскаў супраць-паветранай абароны Вячаслаў Слававіч Астроўскі, Іван Славаміравіч Грыневіч, Аляксандр Валер’евіч Абрамовіч і Дзяніс Паўлавіч Мілэйша; яфрэйтар Андрэй Рамуальдавіч Лукашэвіч і радавы Павел Алегавіч Сячынскі, якія служаць у паветрана-дэсантных войсках; старшы сяржант Андрэй Уладзіміравіч Грынцэвіч і радавы Юрый Валер’евіч Валадзько з батальёна сувязі 11-ай гвардзейскай механізаванай брыгады.
Гэтыя юнакі на справе даказваюць сваю добрасумленнасць, стараннасць, дысцыплінаванасць і адказнасць і могуць смела служыць прыкладам для падрастаючага пакалення. Але найперш яны – сапраўдныя абаронцы для сваіх матуль і самых блізкіх людзей.
----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
