Благодарность родителям

У раённым ваенным камісарыяце стала добрай традыцыяй напярэдадні Дня маці збіраць звесткі аб тых юнаках, якія аддаюць свой абавязак Радзіме і ў гэты дзень самі не могуць асабіста павіншаваць сваіх матуль са святам.


За некалькі дзён да свята ў ваенкамат прыйшло 12 водгукаў з ваенных часцей нашай краіны – каб тут жа разысціся па працоўных месцах і хатніх адрасах матуль, каб калегі і суседзі ведалі, якіх годных грамадзян сваёй краіны яны выхавалі.
Удзячныя словы ад камандзіраў і павагу ад саслужыўцаў заслужылі старшы сяржант Яўген Юр’евіч Мігаль і яфрэйтар Віталій Валер’евіч Раткевіч, якія нясуць ахову рубяжоў краіны ў пагранічных войсках; старшы сяржант Аляксей Алегавіч Максімаў, малодшыя сяржанты Аляксандр Тадэвушавіч Бурбуль і Алег Ігаравіч Уласік, радавы Руслан Сяргеевіч Сівак – з унутраных войскаў МУС; яфрэйтар Аляксандр Аляксандравіч Наневіч і радавыя Алег Мікалаевіч Паўловіч і Віталій Аляксандравіч Кувалдзін – мотастралковыя войскі і радавы Юрый Антонавіч Бараноўскі – 6-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада; радавыя Іван Яўгеньевіч Усціновіч і Эўгеніюш Вітольдавіч Тумкевіч – супрацьпаветраныя войскі.
Усе водгукі падкрэсліваюць лепшыя станоўчыя рысы характараў астравецкіх хлопцаў: дысцыплінаваныя, ініцыятыўныя, адказныя, добрасумленныя, старанныя.
Дык няхай гэтыя юнакі паслужаць прыкладам для будучых пакаленняў абаронцаў Айчыны, якімі змогуць ганарыцца родныя і блізкія – і наша краіна зможа спаць спакойна.


-----------------------------
Антон МАЛЬШЭЎСКІ.


Фота з сайта tiga.by