Бібліятэкі і культурная спадчына: сучасныя накірункі работы
Чарговы міжрэгіянальны семінар сабраў бібліятэчных работнікаў Астравецкай раённай бібліятэкі і Пастаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Калегі з Пастаў даведаліся пра асаблівасці работы бібліятэкараў нашага раёна: краязнаўчыя базы і інтэрактыўныя формы работы, конкурсы і наватарскія распрацоўкі.
Пасля экскурсіі па Астравеччыне, удзельнікі семінара адправіліся ў Паставы. Астраўчане пазнаёміліся з гісторыяй раёна, вопытам краязнаўчай і пошукава-даследчай дзейнасці мясцовых бібліятэк.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.