Бібліятэкары падарылі навагодні настрой вясковым чытачам
Астравецкая аўтабібліятэка арганізавала навагоднюю віншавальную акцыю «Кнігавічкі» для жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак.
Бібліятэкары праехалі па звычайным маршруце Трайгі – Мікшаны – Дайлідкі. Госці, апранутыя ў касцюмы Дзеда Мароза, Снягуркі, Снегавіка, прывезлі чытачам віншаванні, паштоўкі, салодкія падарункі, а таксама прапанавалі навагоднія кніжныя навінкі.
Вольга Заянчкоўская, Астравецкая раённая бібліятэка.
