Бібліятэка запрашае па літаратуру
Напярэдадні навагодніх святаў папоўніўся фонд Астравецкай раённай бібліятэкі.
Атрымана каля 100 экзэмпляраў твораў беларускіх і замежных аўтараў: Янкі Сіпакова, Міхася Пазнякова, Міхаіла Лермантава, Джэка Лондана, Юліі Клімавай, Чынгіза Абдулаева і іншых.
Запрашаем па навінкі!
Мы знаходзімся па адрасе: праспект Энергетыкаў, 2. Працуем з 10.00 да 19.00.
Вольга Заянчкоўская, Астравецкая раённая бібліятэка.
