Безопасная дорога детей в школу зависит от взрослых
Бяспечная дарога ў школу – задача дарослых! Пад такім дэвізам 29 жніўня пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі раёна.Псіхолагі даўно ўстанавілі, што дзеці не заўсёды могуць правільна ацэньваць абстаноўку на дарозе, якая можа хутка змяняцца ад звычайнай і спакойнай да экстрэмальна-небяспечнай. У такіх выпадках яны могуць паступаць зусім нечакана і нестандартна, звычайна завышаючы свае магчымасці. Інакш чым дарослыя пераходзяць дзеці і праз дарогу. Дарослыя, падыходзячы да праезджай часткі, ужо здалёку назіраюць і ацэньваюць сітуацыю. Дзеці ж пачынаюць глядзець па баках толькі падышоўшы да краю дарогі ці ўжо знаходзячыся на ёй. У выніку мозг дзіцяці не паспявае прааналізаваць і падказаць, як паступіць правільна.
Па-рознаму рабяты рэагуюць на памеры аўтамабіля. Пры набліжэнні вялікага грузавіка, нават калі ён рухаецца з малой хуткасцю, дзіцё радзей рызыкуе перасякаць праезджую частку, аднак недаацэньвае небяспеку ад легкавой машыны, якая едзе хутка.
Часта дзеці з цяжкасцю могуць зарыентавацца ў складанай дарожнай сітуацыі. І калі яны пастаўлены перад імгненным выбарам, часцей за ўсё проста губляюцца.
Вуліца і транспарт – гэта элементы навакольнага асяроддзя, і асваенне іх дзецьмі мае свае асаблівасці. Для іх вельмі значны асабісты вопыт. Яны, яшчэ не засвоіўшы паняцці аб утоеных небяспеках на дарозе, практычна штодзень ставяць эксперымент на сабе.
Пагэтаму, паважаныя вадзіцелі, калі вы бачыце дзіця, якое гуляе каля дарогі, накіроўваецца на пешаходны пераход ці знаходзіцца на ім, праявіце дадатковую ўвагу і асцярожнасць.
У чарговы раз хочацца нагадаць і пешаходам, што ў адпаведнасці п. 17.1 ПДР пешаход, які ідзе па краю праезджай часткі ў цёмны час сутак, павінен абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі.
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ
Фото с сайта dndz.tv
