"Белтелеком" телефонные справочники не издаёт
3
У №87 за 19 лістапада пад загалоўкам «Пазвані мне, пазвані…» быў надрукаваны артыкул Ганны Андралойць, якая расказвала, што з цягам часу ў многіх жыхароў і ў арганізацыях Астравецкага раёна змяніліся тэлефонныя нумары. Да таго ж з кожным днём горад расце – а значыць, і колькасць новых нумароў тэлефонаў таксама павялічваецца. Менавіта з гэтага і вынікала асноўная праблема, якую мог бы вырашыць новы тэлефонны даведнік.Жанчына, гэтаксама як і іншыя жыхары Астраўца, падымала і другую праблему: дазваніцца ў службу 109 практычна немагчыма. Таму яна цікавілася, ці плануецца выпускаць новы тэлефонны даведнік і калі.
Пытанні Ганны Андралойць мы накіравалі на рэагаванне ў Смаргонскі занальны вузел электрасувязі і ў Гродзенскі філіял РУП «Белтэлекам».
У пісьмовым адказе паведамлялася, што сапраўды А.І. Андралойць спрабавала атрымаць даведачную інфармацыю па нумары 109, што ў яе атрымалася.
Што датычыцца тэлефоннага даведніка Астравецкага раёна, то ён быў выдадзены ў 2010 годзе. Супрацоўнікі «Белтэлекама» таксама патлумачылі, што згодна з Правіламі аказання паслуг электрасувязі, зацверджанымі Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2006 года №1055, выданне тэлефонных даведнікаў на аператараў сувязі не ўскладзена. Гэта таксама не прадугледжана і ўстаўнымі абавязкамі РУП «Белтэлекам». Права выдаваць даведнікі маюць выдавецкія арганізацыі з адпаведнай ліцэнзіяй – «Белтэлекам» такой арганізацыяй не з'яўляецца і адпаведна не мае права выдаваць тэлефонныя даведнікі.
