"Белая Русь" поддерживает кандидатуру действующего Президента
Напрыканцы мінулага тыдня адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага савета РГА “Белая Русь”, у якім прынялі ўдзел старшыня раённай арганізацыі І.Ф. Раткевіч і старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускай АЭС Э.І. Свірыд.
На пасяджэнні было прынята рашэнне падтрымаць кандыдатуру дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2015 года.З такой прапановай да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуўся, у прыватнасці, начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей Беларускай АЭС Эдуард Іванавіч Свірыд. Ён расказаў прысутным, як у Астравецкім раёне ажыццяўляецца самы, бадай, маштабны і важны дзяржаўны праект – будаўніцтва атамнай электрастанцыі, рэалізацыя якога дапаможа Беларусі выйсці на прынцыпова новы інтэлектуальны ўзровень, умацаваць свой эканамічны патэнцыял і дзяржаўную незалежнасць. Сёння ў Астраўцы не проста ўзводзіцца новае прадпрыемства, а ствараецца цэлая галіна эканомікі – атамная энергетыка, якой не было ў Беларусі. Айчынная АЭС абавязкова надасць магутны імпульс для развіцця не толькі энергетыкі, але і будаўнічай галіны, навукі, медыцыны, экалогіі…
Эдуард Іванавіч нагадаў, што ўжо сёння будаўнічая пляцоўка АЭС – гэта 4 тысячы працоўных месцаў, нават без уліку пастаўшчыкоў абсталявання, праекціроўшчыкаў, работнікаў гандлю, транспарту, сувязі. І для сям’і кожнага з іх гэтая будоўля – магчымасць забяспечыць дастойны ўзровень жыцця. А заўтра колькасць занятых на будоўлі павялічыцца ўдвая.Рашэнне аб неабходнасці будаўніцтва ў Беларусі АЭС было прынята Кіраўніком дзяржавы. І калі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і надалей будзе ўзначальваць краіну, можна быць упэўненымі, што гэтае будаўніцтва будзе завершана і краіна атрымае эканамічную і энергетычную стабільнасць, а Астравец – новыя перспектывы.
Падсумоўваючы, Эдуард Іванавіч Свірыд прапанаваў падтрымаць на маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеючага Кіраўніка дзяржавы – як гаранта стабільнасці і паспяховага развіцця краіны, гаранта міру і бяспекі.
