«Беларусь без межаў» вывучалі ў Альхоўскай бібліятэцы
Гульнявая праграма «Беларусь без межаў» адбылася ў Альхоўскай бібліятэцы для выхаванцаў лагера мясцовай школы.
Падчас сустрэчы дзеці знаёміліся з гісторыяй, культурай і традыцыямі нашай краіны. Заданні, якія падрыхтавала бібліятэкар Юлія Заруба, ахоплівалі сімволіку, геаграфію, літаратуру, прамысловасць, славутасці і памятныя мясціны. Таксама закранулі вядомыя ва ўсім свеце брэндавыя беларускія прадукты і вырабы.



Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.
