Бдительность в лесу не повредит
Спецыялісты дзяржаўнай лясной аховы падчас сёлетняга пажаранебяспечнага перыяду не толькі папярэджваюць лясныя пажары, але шмат часу і намаганняў трацяць на навядзенне належнага парадку ва ўгоддзях лесафонду.Прыярытэтным накірункам дзейнасці лясной аховы з’яўляецца барацьба з засмечанасцю лесу бытавымі адходамі і барацьба з забруджваннем лесу парэшткамі жывёлы, якія маглі з’явіцца ад гібелі падранкаў у час палявання або ад дзейнасці неахайных гаспадароў.
Гэта спрыяе развіццю мікробаў і бактэрый пры цёплым і вільготным надвор’і.
На сённяшні дзень спецыялістамі лясной гаспадаркі праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы. Супрацоўнікі лясной аховы кожны тыдзень робяць справаздачу аб санітарным стане ў лясах, а пры выяўленні засмечанасці ці забруджанасці неадкладна прымаюць меры.
Кіраўніцтва Астравецкага лясгаса звяртаецца да жыхароў і гасцей нашага раёна, якія наведваюць лес з мэтай “ціхага палявання” на ягады і грыбы. Калі вы заўважылі бытавыя адходы ў лясах, мёртвых жывёл або іх парэшткі – паведамляйце інфармацыю ў Астравецкі лясгас па тэлефоне 21-4-77 ці на электронную пошту ostrovles@mail.ru.
_____________________
Алена ГАНУЛІЧ.
Фота з сайта yarnovosti.com.
