Азарылася ноч над пасёлкам Гудагай…

29 кастрычніка ў 1.25 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні хлява ў пасёлку Гудагай.


Па прыбыцці на месца выкліку першага аддзялення пажарна-выратавальнай службы, было ўстаноўлена, што будынак гарыць адкрытым полымем. Сам хлеў пабудаваны з блокаў, з дахам з шыферу.
У выніку пажару пашкоджаны перакрыцці і знішчаны дах. Хлеў быў электрафікаваны.
Прычына пажару высвятляецца.


Эдуард МАЛЫШКА.