Аварыйная нядзеля

Амаль у адзін і той жа час у нядзелю адбыліся два дарожна-транспартныя здарэнні з пацярпелымі.

У першым выпадку ў 21.50 паблізу вёскі Варняны жыхар г. Мінска, знаходзячыся за рулём аўтамабіля “Лінкольн”, выехаў на скрыжаванне з другаснай дарогі і не саступіў дарогу аўтамабілю “Аўдзі 80”, за рулём якога знаходзіўся жыхар Трокенік. У выніку цялесныя пашкоджанні атрымала 3-месячнае дзіця, што знаходзілася ў аўтамабілі “Аўдзі” на руках у маці. Папярэдняя прычына аварыі – звычайная няўважлівасць вадзіцеля аўтамабіля “Лінкольн” пры праездзе скрыжавання.


Другая аварыя здарылася ў 22.00 у Міхалішках. Жыхар Вільнюса, кіруючы аўтамабілем “Аўдзі 100”, на прамым участку дарогі пры сустрэчным раз’ездзе наехаў на пешахода 1983 года нараджэння, які ад атрыманых цялесных пашкоджанняў загінуў на месцы здарэння. Пешаход сядзеў на праезджай частцы дарогі, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі.


С. РОДЗЬ, ст. дзяржаўтаінспектар АДАІ.