Астравецкія “агняборцы” другія ў вобласці
Хуткая, спрытная і мужная пяцёрка – Аляксандр Букель, Міхаіл Рынгель, Аляксандр Лабачэўскі, Яўген і Аляксей Кірыковы – з Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях заняла 2-е месца на абласных спаборніцтвах “Агняборац”.
За месца на п’едэстале змагаліся байцы маладзёжных атрадаў аховы правапарадку ГА БРСМ, у ліку якіх былі і астравецкія выратавальнікі. Удзельнікі адказвалі на пытанні па асновах бяспекі жыццядзейнасці, у баявым адзенні перапраўляліся праз “масты, платы і тунэлі” паласы перашкод, аказвалі першую дапамогу пацярпеламу, знаходзілі і абясшкоджвалі небяспечны груз на вадзе. У апошнім этапе спаборніцтва гонар каманды абараняў капітан, які прадэманстраваў моц, вытрымку і хуткасць падчас пажарнага кросфіта, – прадстаўнік астравецкай моладзі Аляксандр Лабачэўскі паказаў найлепшы вынік.
У выніку нашы землякі занялі другую прыступку п’едэстала ў катэгорыі сярод працуючай моладзі і прадстаўнікоў вну. Дарэчы, у мінулым годзе астраўчане таксама былі сярэбранымі прызёрамі.
Віншуем!





