Астравецкі доследны лясгас трэці ў вобласці
Па выніках работы за мінулы год Астравецкі доследны лясгас заняў 3-е месца сярод лесагаспадарчых устаноў вобласці.
Паспяховасць дзейнасці лясных гаспадарак Гродзеншчыны ў 2021 годзе і выкананне сацыяльна-эканамічных паказчыкаў разгледзелі на пашыраным паседжанні калегіі з удзелам намесніка міністра Уладзіміра Крэча.
Адметна, што не першы год запар Астравецкі доследны лясгас трапіў у тройку лідараў.
– Пераможцаў і прызёраў галіновага спаборніцтва Гродзенскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне вызначае не толькі па выніках работы за год, але і за квартал, за паўгоддзе. Пры складанні рэйтынгу ўлічваецца шэраг паказчыкаў, пачынаючы ад эканамічнай дзейнасці і заканчваючы экатурызмам, – расказаў намеснік дырэктара Астравецкага доследнага лясгаса Віталь Шарэйка. – Гэтая перамога стала магчымай дзякуючы плённай працы ўсяго калектыва лясгаса і лясніцтваў.

Фота Наталлі ЦЭЛІТАН.
