"Астравецкая праўда" стала победителем республиканского конкурса "Познай Беларусь"
Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў 13 рэспубліканскага турысцкага конкурсу “Пазнай Беларусь” прайшла 22 кастрычніка на 22 паверсе гасцініцы “Беларусь” у Мінску. Тут з вышыні птушынага палёту адкрываецца цудоўны від на нашу сталіцу – менавіта таму арганізатары для ўзнагароджвання выбралі гэтую пляцоўку.Турысцкі конкурс праходзіў у 13 раз. Сёлета на яго можна было дасылаць распрацоўкі ў васьмі намінацыях, якія датычыліся развіцця турызму.
Паўдзельнічаць у конкурсе маглі і сродкі масавай інфармацыі, для якіх была выдзелена асобная намінацыя. Скарысталася такой магчымасцю і астравецкая “раёнка” – з 19 канкурсантаў, сярод якіх значыліся Белтэлерадыёкампанія, абласныя і раённыя газеты, “Астравецкая праўда” ўвайшла ў лік пераможцаў і была ўзнагароджаны граматай “За творчы падыход у асвятленні турызму”.
Дарэчы, у 2012 годзе “Астравецкая праўда” ужо станавілася пераможцай конкурсу “Пазнай Беларусь” у гэтай жа намінацыі.
Алена ЯРАШЭВІЧ.
