"Астравецкая праўда" стала лучшей районной газетой Гродненской области
1
Па выніках абласнога спаборніцтва сярод сродкаў масавай інфармацыі і журналістаў па выніках работы за 2011 год “Астравецкая праўда” прызнана лепшай раённай газетай Гродзенскай вобласці.
Узнагароду рэдакцыі – дыплом і памятны знак – калектыву ўручыў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Сямён Барысавіч Шапіра падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтва, якая праходзіла ў мінулую пятніцу ў кінаканцэртнай зале “Астравец”, высока адзначыўшы працу журналісцкага калектыву нашай газеты і пажадаўшы яму далейшых поспехаў і развіцця.
