"Астравецкая праўда" объявляет новый фотоконкурс "Родны мой горад"

4
ostrovets_welcom1Новы год, які некалькі дзён назад пачаў сваё шэсце па планеце, ужо піша сваю гісторыю – хочацца верыць, што яна стане цікавай і насычанай. А ці будзе так на самой справе, залежыць перш за ўсё ад нас саміх, бо гісторыю, як вядома, робяць людзі ў сваім паўсядзённым жыцці.

І ўсё ж надышоўшы 2017 год, а таксама наступны – 2018-ты для Астраўца будуць асаблівымі – перш за ўсё таму, што яны юбілейныя.

Сёлета наш горад адзначыць свой першы, пакуль яшчэ “дзіцячы”, юбілей – 5 гадоў з дня прысваення яму гэтага статусу. А ў 2018 годзе мы будзем адзначаць 550-годдзе першага пісьмовага ўспаміну пра Астравец.

Да святаў добрыя гаспадары рыхтуюцца загадзя. Вось і мы вырашылі не адкладваць справу на доўгае “пасля”, а з першых дзён юбілейнага года аб’явіць фотаконкурс “Родны мой горад”, які павінен стаць своеасаблівай фотагісторыяй Астраўца. Ідэю гэтую падтрымалі ў райвыканкаме – плануецца па выніках фотаконкурсу выдаць спецыяльны маляўнічы альбом.

Фотаконкурс будзе праводзіцца ў некалькіх намінацыях.

“Наш Астравец, старажытны і юны” – пазнавальныя фотаздымкі старога і новага горада

%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%86-%d0%b3%d0%be%d1%80%d0%be%d0%b4“Наша будучыня” – гэта, вядома ж, дзеці і моладзь, на якіх усе мы ўскладваем асаблівыя спадзяванні

%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%86-%d0%b1%d1%83%d0%b4%d1%83%d1%89%d0%b5%d0%b5“Людзі нашага горада”  – сярод нас жыве шмат цікавых, прыгожых, працавітых і таленавітых астраўчан – спадзяёмся, што мы разам зробім своеасаблівую фотагалерэю лепшых людзей горада

%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%86-%d0%bb%d1%8e%d0%b4%d0%b8“Будні і святы” – працоўнае і святочнае жыццё Астраўца і астраўчан

%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%86-%d0%b1%d1%83%d0%b4%d0%bd%d0%b8“Мілыя сэрцу куточкі” – мясціны Астраўца, дзе вы любіце бываць, якія асацыіруюцца з паняццем “родны горад”

%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%86-%d0%bc%d0%b5%d1%81%d1%82%d0%b0Запрашаем усіх фотамастакоў, прафесіяналаў і аматараў прыняць удзел у конкурсе. Вынікі яго будуць падводзіцца двойчы: папярэднія  – напрыканцы 2017 года, канчатковыя – падчас святкавання 550-годдзя Астраўца. Пераможцы конкурсу атрымаюць адпаведныя дыпломы і падарункі. Лепшыя работы складуць аснову спецыяльнага фотаальбома.

Патрабаванні да здымкаў: высокая якасць (разрашэнне – не менш за 300 dpi), мас-тацкая вартасць.

Здымкі могуць быць як нядаўна зробленыя, так і архіўныя – але ўсе яны павінны адлюстроўваць жыццё жыхароў Астраўца

Давайце разам напішам фоталетапіс роднага горада!

Чакаем вашых фота!