"Астравецкая праўда" объявлет новогодние конкурсы

5
новогодние конкурсыНе ведаю, ці ёсць у свеце людзі, якія любяць вось гэтую пару года – напрадзім’е. Дзень – на вераб’іны скок: на працу выходзіш, калі яшчэ цёмна, а вяртаешся, калі ўжо цёмна, набрынялыя непагаддзю хмары, здаецца, ляжаць на плячах і прыціскаюць сваім цяжарам да зямлі… У гэтыя беспрасветна, безаблічна шэрыя дні нават самыя неўтаймаваныя аптымісты гатовы далучыцца да сваіх антыподаў песімістаў і цяжка ўздыхнуць: і калі ўжо тое лета?..
Лета яшчэ не хутка. Але нагода для ўзняцця настрою ўсё ж ёсць, бо хутка-хутка, блізка-блізка, не паспеем і азірнуцца, – Новы год! Ужо працуе на поўную сілу Дзедмарозаўская пошта; ужо пачалі ўпрыгожваць свае офісы і тэрыторыі самыя неўтаймаваныя; ужо паступілі ў продаж ёлачныя ўпрыгожанні і пластмасавыя, без недахопаў, клоны імітацыі лясных прыгажунь, якія закліканы ўратаваць сваіх жывых сястрычак ад немінучай гібелі.
Крыху ўзняць восеньскі настрой сваім чытачам вырашылі і мы, калектыў “Астравецкай праўды”. Памятаючы, што прадчуванне свята, як прадчуванне кахання – часам мацней за само свята і каханне, мы вырашылі аб’явіць традыцыйны навагодні конкурс. Ды не адзін, а некалькі! І не толькі конкурсы – а проста папрасіць падзяліцца нечым навагоднім… А калі расказаць пакуль няма пра што, то стварыць гэтае “нешта такое, незвычайнае, казачна-навагодняе” – і затым ужо падзяліцца гэтай рука- і мазгатворнай цікавосткай з нашымі чытачамі.
А цяпер, што называецца, бліжэй да справы…

Самая крэатыўная ёлка


Мы – ды, думаю, і вы таксама – неаднойчы дзівіліся і захапляліся: якія незвычайныя ёлкі з самых, здавалася б, непадыходзячых матэрыялаў прыдумваюць і робяць нашы крэатыўныя ўмельцы: з паперы, з дроту, з ватных дыскаў, з шышак, з саломы, з металічнай сеткі, з… Ой, цяжка сказаць, з чаго іх толькі ні прыдумляюць і ні робяць!
! Вось мы і вырашылі правесці конкурс на самую незвычайную і крэатыўную ёлку.
Можна (пажадана) прывезці-прынесці ёлачку ў рэдакцыю – а калі гэта зрабіць цяжка, то мы задаволімся і фота з апісаннем-тлумачэннем, з чаго ж і як была зроблена ваша навагодняя госця.
Пераможцу конкурсу чакае рэдакцыйны прыз. Які – пакуль не скажам: хай будзе сюрпрыз!
Ну і, вядома ж, фотаздымкі крэатыўных ёлак упрыгожаць навагодні нумар газеты.

А як вы ўпрыгожваеце свой дом ці офіс?


Фантазіі і ўмельству нашых людзей ва ўпрыгожванні сваіх дамоў, балконаў, падведамасных тэрыторый, офісаў, адміністрацыйных будынкаў можна падзівіцца!
Праўда, не ўсіх: часам побач са ззяючымі яркімі святочнымі кампазіцыямі можна ўбачыць “чорныя дзіркі” тых дамоў, кватэр, устаноў, дзе да самага Новага года так і не справіліся з восеньскай дэпрэсіяй… А мо ў іх проста не хапіла фантазіі ці якога іншага стымулу?
Вось мы і падумалі: калі тыя, хто так арыгінальна і крэатыўна ўпрыгожвае сваю тэрыторыю, падзеліцца ідэямі з іншымі – можа, “чорных дзірак” стане менш?
! Дасылайце ў рэдакцыю фотаздымкі цікавых ідэй навагодняга ўпрыгожвання будынкаў і тэрыторый.
А калі сфатаграфаваць не атрымліваецца, то хоць бы падкажыце адрасы творчых і таленавітых гаспадароў: землякі ж павінны іх бачыць і ведаць, ці не так?

История одной Обезьяны...


А в этом конкурсе мы предгаем принять участие тем из наших читателей, у кого рука неизменно «тянется к перу, а перо – к бумаге»… Наступающий год, как известно, будет годом Обезьяны.
! Мы предлагаем нашим читателям придумать и рассказать историю одной Обезьяны…
Любой: человека, родившегося в этот год по восточному гороскопу; настоящей прародительницы, по версии господина Дарвина, “homo sapiens» – человека разумного; детской игрушки или взрослой поделки; кого-то из ваших знакомых (а может, и вас самих), кого так прозывали в детстве или взрослой жизни, – словом, мы не собираемся подрезать крылья вашей фантазии и ограничивать вас в выборе жанров. Все, что вы придумаете, – мы рассмотрим! Лучшее – опубликуем! Дерзайте!

Ваше фото для календаря


По неизменной многовековой традиции вслед за праздничным застольем, посвященным встрече Нового года, наступает и сам год, который почти сразу же становится будничным и с каждым днем – не таким уж и новым…
И также по традиции – правда, не такой древней – все подписчики «Астравецкай праўды» вместе с первым номером районной газеты в новом году получат наш подарок – красочный настенный календарь.
Вы уже думаете-гадаете, что же будет изображено на этом календаре? Не стоит ломать голову…
!Мы предлагаем вам – да-да, именно вам: ведь вы умеете пользоваться фотоаппаратом и делаете для себя и друзей-знакомых совершенно чудные и удивительные снимки, мы знаем это! – стать одним из создателей этого календаря.
Пришлите в редакцию фото (можно и не одно) красивых и узнаваемых мест нашего города и района – и, возможно, именно ваш снимок станет «лицом» будущего календаря. Ну а вы, как автор, соответственно получите денежное вознаграждение – и заслуженную славу!
Матэрыялы на конкурс прымаюцца да 18 снежня