Астравецкі цэнтр пазашкольнай работы стаў лепшым
Добра пачынаецца новы навучальны год для супрацоўнікаў раённага цэнтра пазашкольнай работы.
На абласной нарадзе, якая праходзіла ў горадзе Ліда, калектыў работнікаў Астравецкага цэнтра пазашкольнай работы быў узнагароджаны Граматай Гродзенскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі за высокія вынікі па выкананні абласной праграмы “Супрацоўніцтва” ў 2010-2011 навучальным годзе.
На працягу мінулага навучальнага года спецыялісты і выхаванцы цэнтра ўдзельнічалі ў вялікай колькасці конкурсаў, якія прапаноўвала абласная праграма. За гэты час яны заваявалі 26 пераможных месцаў ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах, дзякуючы чаму змаглі стаць аднымі з лепшых у вобласці – і атрымалі заслужаную ўзнагароду.
Віншуем з узнагародай! І спадзяёмся на новыя перамогі і дасягненні!
Алена ЯРАШЭВІЧ.