Астраўчанка Ірына Тварагаль: вырабы майструе, на сцэне танцуе
У аддзеле дзённага знаходжання людзей з інваліднасцю і грамадзян пажылога ўзросту Астравецкага ТЦСАН стала добрай традыцыяй арганізоўваць выставы. Тым больш што таленавітых майстроў сярод наведвальнікаў аддзела хапае. І адна з іх – Ірына Тварагаль.
Лён, кардон, бісер, ніткі, кветкі і іншы матэрыял ва ўмелых руках жанчыны ператвараецца ў арыгінальныя сувеніры, якія ўпрыгожаць любы інтэр’ер. Ідэі Ірына Аляксандраўна бярэ ў інтэрнэце, але ў працэсе творчасці абавязкова дадае нешта сваё. Нярэдка яна аб’ядноўвае некалькі работ у адну кампазіцыю – і атрымліваюцца невялікія тэматычныя выставы.
Дарэчы, не рукадзеллем адзіным жыве Ірына Тварагаль. Яна ўдзельнік танцавальнага калектыву “Чаромушкі”, які створаны ў ТЦСАН.

Тамара ЛУКША,
спецыяліст ТЦСАН.
