Астраўчанка Анастасія Коўшык: “Заўсёды галасую датэрмінова”
З маленькім сынам прыйшла галасаваць датэрмінова Анастасія Коўшык. Пакуль мама запаўняла бюлетэні, Арцёма частавалі цукеркамі – так сустракаюць дзяцей на выбарчым участку №2.
– Мы заўсёды галасуем датэрмінова, – расказала жанчына. – Выхадны хочацца правесці з сям’ёй, муж у мяне ваеннаслужачы. На выбары хаджу пастаянна, бо гэта прывіта з дзяцінства. Тата з малых гадоў тлумачыў, што галасаванне – абавязак кожнага грамадзяніна, нераўнадушнага да будучыні сваёй краіны. У нашай сям’і ўсе прытрымліваюцца такога погляду. Па-іншаму, лічу, немагчыма.
