Астраўчанін стаў другім на першынстве Беларусі
Астраўчанін Дзмітрый Алёкса стаў сярэбраным прызёрам на першынстве Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, якое прайшло ў Брэсце.
Спаборніцтвы праходзілі сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008 гадоў нараджэння. Гонар Астравеччыны абараняў выхаванец трэнера Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Ігара Гануліча Дзмітрый Алёкса. Хлопец выступаў у бегу на 60 м, пераадолеў гэту адлегласць за 7,42 секунды – і стаў сярэбраным прызёрам.
Віншуем!

