Астраўчане пабывалі на рэспубліканскім мерапрыемстве да Дня Незалежнасці
Напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Мінску адбыўся святочны канцэрт, на якім пабывалі і астраўчане.
У склад дэлегацыі нашага раёна ўвайшлі першы сакратар райкама ГА БРСМ Вольга Максімава, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Астравецкага ПМС Надзея Ненартовіч, механізатар КСУП «Міхалішкі» Марк Лобач і настаўнік пачатковых класаў Альхоўскай СШ Валерыя Заяц.

– Адчуванні пасля канцэрту вельмі добрыя! Асаблівыя ўражанні ад выступлення Прэзідэнта, якога я ўпершыню пабачыла ўжывую. У сваім звароце Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на тое, што нягледзячы на ўсе выклікі і напружаныя абставіны ў свеце наша краіна пад надзейнай аховай. Таксама ён гаварыў пра значэнне сяброўскага саюза з Расіяй, – падзялілася Валерыя. – Канцэрт вельмі спадабаўся – у мяне дух захоплівала. Уражана нумарам Яўгена Курчыча і Ганны Благавай «Наша любовь спасёт мир». Прыемна было бачыць артыста, за якога я галасавала падчас яго ўдзелу ў шоу «Ну-ка, все вместе!», – гэта пра Яўгена, ён вельмі класна спявае. Вядома, «Песняры» заўсёды цудоўна выступаюць. Адчуваю гонар, што трапіла на гэта свята, і абавязкова раскажу пра яго сваім вучням.
– Упершыню трапіў на такое мерапрыемства і ўжывую пабачыў Прэзідэнта – канешне, эмоцыі не перадаць словамі. Канцэрт прыгожы, цікавы, кранальны, арганізаваны на высокім узроўні, – расказаў Марк. – Дзякуй, што далі мне магчымасць стаць яго гледачом.





#80-годдзе_вызвалення_Беларусі_ад_нямецка-фашысцкіх_захопнікаў
