Артисты Гродненского областного театра кукол посетили Ворнянский социальный приют

Так закладзена прыродай, што чалавек імкнецца атрымліваць новыя веды. Не заўсёды і не ў кожнага атрымаецца рэальна наведаць цікавую краіну або горад, а вось кнігі і незвычайныя людзі могуць стаць своеасаблівым падарожжам.

Так здарылася і з выхаванцамі дзіцячага сацыяльнага прытулку, якія, не пакідаючы сцен Варнянскіх ясляў- сада-сярэдняй школы, “наведалі” Гродзенскі абласны тэатр лялек. Перад рабятамі паўстала гістарычныя версія ўзнікнення, існавання і развіцця тэатра пад назвай “Гісторыя аднаго дома”. Віртуальнае падарожжа было прадстаўлена ў яркіх лялечных мініяцюрах і суправаджалася песнямі і танцамі. Лялькі-балерыны і народны лялечны ансамбль усхвалявалі дзяўчынак, а вось хлопчыкам больш спадабаўся аркестр лялек-насякомых.
Артысты абласнога тэатра лялек падарылі дзецям і выхавальнікам дзіцячага сацыяльнага прытулку не толькі віртуальнае падарожжа ў мінулае тэатра, але і станоўчыя эмоцыі.


А. СІДАРЭНКА, выхавацель ДСП


Фото с сайта http//mir-teatra.com